У кватэры-студыі PINK&WOOD APARTMENT мы ўбралі абсалютна ўсе перагародкі, каб прастора стала галоўнай дамінантай. У дадатак да гэтага, спроба знайсці беларускія рысы ў інтэр’еры, сфармавала просты і лаканічны дызайн. Аскетызм у дэталях дапамагае засяродзіць увагу на форме мэблі, яе матэрыяле і функцыйнасці. Важным становіцца разуменне прасторы, адчуванні дакрананняў да матэрыялаў і тканін, вызначэнне дакладнай функцыі кожнага прадмета, што знаходзіцца ў кватэры. Усе матэрыялы экалагічныя і натуральныя, гэта павялічвае каштоўнасць закладзеных рашэнняў і робіць прастору больш арганічным.

Дызайн кватэры
Студыя: ZROBYM architects
Кiраўнiк праекта: Аляксей Караблеў
Архiтэктар: Аляксей Караблеў
Фота: Аляксандра Канончэнка
Размяшчэнне: Мінск, Беларусь
Плошча: 46 м.кв.
Год: 2018

source